У Глыбокім за "экстрэмізм" судзілі кіраўніц фізкультурна-аздараўленчага цэнтра

Кіраўніцтва Глыбоцкага ФАЦ

Кіраўніцтва Глыбоцкага ФАЦ / sportglubokoe.vitebsk.by

У Глыбокім за "экстрэмізм" судзілі адразу дзвюх кіраўніц фізкультурна-аздараўленчага цэнтра (ФАЦ), піша тг-канал "Віцебск, я гуляю".

У суд трапілі дырэктарка ФАЦ Святлана Сташкевіч і намесніца дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце Наталля Баравік. Абедзвюх жанчын вінавацілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ. Працэсы вёў суддзя Аляксандр Аляксеенка.

На мінулым тыдні, як паведамляла Еўрарадыё, стала вядома пра аблаву ў Глыбокім. Падчас яе былі затрыманыя 12 чалавек. Тварам на падлогу паклалі нават мужчыну са зламанай рукой. Сілавікі паабяцалі "зачысціць" дзяржустановы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі