У другім крузе “Ралан Гарос” Аляксандра Сасновіч згуляе з Шуай Чжан
У другім крузе “Ралан Гарос” беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч згуляе з Шуай Чжан з Кітая, якая ў першым крузе перамагла харватку Дону Векіч — 7:5, 6:4. Кітаянка займае 34-е месца ў рэйтынгу WTA, Сасновіч — 98-е. У першым крузе беларуска абыграла швейцарку Вікторыю Галубіч (63-е месца ў рэйтынгу) — 4:6, 7:5, 6:3.
Паядынак Аляксандры Сасновіч і Шуай Чжан адбудзецца 31 траўня. Раней яны сустракаліся на турнірах двойчы, кожная з тэнісістак мае па адной перамозе.
Прызавы фонд адкрытага чэмпіянату Францыі складае 36 мільёнаў еўра.