У ДТЗ пад Івацэвічамі загінуў кіроўца вайсковага "Урала"
У Івацэвіцкім раёне адбылася аўтааварыя, у якой загінуў кіроўца вайсковага "Урала", паведамляе прэс-служба Мінабароны.
З "Уралам", які ехаў з адной з вайсковых часцей ВПС СПА, сутыкнулася фура, якая рухалася ў спадарожным кірунку. За рулём аўтацягніка быў грамадзянін Польшчы.
Ад удару "Урал" з'ехаў у кювет і перакуліўся. 37-гадовы кіроўца — намеснік камандзіра аўтамабільнага ўзвода — памёр ад траўмаў.
Мужчына служыў у войску паводле кантракту з 2008 года. У яго засталіся трое дзяцей.
Мінабароны абяцае аказаць сям'і неабходную дапамогу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.