Хрэнін расказаў пра бронетэхніку, якую нядаўна атрымала беларускае войска

Бронетэхніка на вучэннях

Бронетэхніка на вучэннях / t.me/modmilby/

Міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў, што "працягваецца аснашчэнне механізаваных злучэнняў і танкавых воінскіх часцей новымі і мадэрнізаванымі ўзорамі бранятанкавай тэхнікі". Паводле яго слоў, у апошнія месяцы беларускае войска атрымала 10 новых БТР-82А і 10 "спецыяльных транспартных сродкаў" "Тыгр".

Як стала вядома, 140-ы рамонтны завод у Барысаве займаецца капітальным рамонтам і мадэрнізацыяй больш за сотні адзінак бранятанкавага ўзбраення і тэхнікі. Сярод іх — 30 танкаў Т-72. Іх мадэрнізуюць да ўзроўню Т-72БМ2.

"Пры мадэрнізацыі выкарыстоўваюцца апошнія дасягненні ў галіне сістэм кіравання агнём і абароны ад сучасных сродкаў паражэння", — цытуе словы Хрэніна прэс-служба Мінабароны. Магчыма, маецца на ўвазе і ўстаноўка "мангалаў" на бронетэхніку, як абарону ад дронаў. Нядаўна іх заўважылі ў падраздзяленнях, якія знаходзяцца каля мяжы з Украінай. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі