У Егіпце прагрымеў выбух ля знакамітых пірамідаў, пацярпела 17 турыстаў
У Егіпце прагрымеў выбух, ад якога пацярпелі 17 турыстаў. Як паведамляюць замежныя СМІ са спасылкай на Sky News Arabia, здарэнне адбылося ў Гізе побач з Вялікім нацыянальным музеем, калі там праязджаў турыстычны аўтобус. Пацярпелыя — грамадзяне егіпту і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Цяпер высвятляецца, ці ёсць сярод пасажыраў іншыя замежнікі.
Летась егіпецкія сілавікі знішчылі 40 тэрарыстаў у раёне Гізы і на поўначы Сінайскага паўвострава. Напрыканцы мінулага года ў гэтым раёне быў здзейснены падрыў турыстычнага аўтобуса.
Музей Гізы — найбуйнейшы археалагічны музей у горадзе Эль-Гіза. Яго адкрыццё плануецца на 2020 год. Установа размяшчаецца ў 2 км ад пірамід Гізы.