У Егіпце з-за нападу акулы загінула яшчэ адна жанчына

Гэта ўжо другі такі выпадак за тыдзень
Гэта ўжо другі такі выпадак за тыдзень

У Хургадзе з-за нападу акулы загінула яшчэ адна жанчына. Гэта ўжо другі такі выпадак за тыдзень, паведамляе Міністэрства навакольнага асяроддзя Егіпта.

Па дадзеных выдання Аль-Арабія, першая загінулая родам з Аўстрыі, ёй было 68 гадоў. Яна ўвесь час пражывае ў Егіпце і замужам за мясцовым жыхаром. Відавочцы напісалі ў каментарах да прэс-рэлізу Міністэрства навакольнага асяроддзя, што другая загінулая родам з Румыніі, яна адпачывала ў адным з мясцовых гатэляў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі