У Екацярынбургу вялікі пажар на прадпрыемстве

Дах цэху цалкам знішчаны

Дах цэху цалкам знішчаны / e1.ru

У Екацярынбургу ў Расіі вялікі пажар на прадпрыемстве. Спачатку меркавалася, што на "Уралмашы". Агонь ахапіў больш за 4 тысячы квадратных метраў. Унутры палаючага будынка знаходзяцца лакафарбавыя матэрыялы ў вялікім аб'ёме, таму ёсць пагроза далейшага распаўсюду агню і выбуху. У гэтым цэху быў склад. Яго дах цалкам знішчаны.

"Уралмаш" — адно з галоўных стратэгічных прадпрыемстваў РФ. Раней падобныя пажары з розных прычын узнікалі на іншых прадпрыемствах Расіі.

Ёсць звесткі, што насамрэч гарыць цэх па рамонце трансфарматараў ТАА "Энергатрансбуд". Кампанія займаецца вытворчасцю трансфарматараў, генератараў і іншага электраабсталявання.

У Екацярынбургу вялікі пажар на прадпрыемстве
e1.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі