У Екацярынбургу забаранілі мітынгі і геяў, і натуралаў

У Екацярынбургу забаранілі мітынгі і геяў, і натуралаў

Улады Свярдлоўскай вобласці Расіі не дазволілі лідару рэгіянальнага аддзялення партыі "Патрыёты Расіі" Сяргею Яруціну і дэпутату абласнога заканадаўчага сходу вобласці Вячаславу Вегнеру правесці так званы "мітынг натуралаў" у Екацярынбургу 13 лістапада.

Прычынай адмовы як паведамляюць СМІ, сталі тэхнічныя памылкі, якія заяўнікі зрабілі пры складанні дакументаў.

"Мітынг натуралаў" мусіў прайсці дзеля "абароны дзяцей ад інфармацыі, якая прапагандуе адмаўленне традыцыйных каштоўнасцяў".

Перад гэтым у Екацярынбургу ЛГБТ-актывісты з Масквы падалі заяўку на два мітынгі і гей-парад. Акцыі мусілі адбыцца 8 лістапада. Аднак чыноўнікі адмовілі ім на падставе таго, што мітынгі могуць пабачыць непаўналетнія, а ў Расіі прапаганда гомасэксуалізму сярод непаўналетніх забароненая законам.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі