У ЕС прапануюць увесці нафтавае эмбарга супраць Расіі

У ЕС прапануюць увесці нафтавае эмбарга супраць Расіі

Пытанне нафтавага эмбарга супраць Расіі будуць разглядаць на серыі самітаў, якія на гэтым тыдні правядзе кіраўніцтва Еўрапейскага саюза з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, паведамляе Reuters.

"Мы працуем над пятым раўндам санкцый, і прапануецца шмат новых імёнаў", — паведаміў інфармагенцтву высокапастаўлены дыпламат ЕС на ўмовах ананімнасці.

На ўвядзенні эмбарга, як кажуць дыпламаты, настойваюць краіны Балтыі, у тым ліку Літва. Яны лічаць гэта настапным лагічным крокам санкцый супраць Крамля. А Германія перасцерагае ад занадта паспешных крокаў, бо цэны на энерганосьбіты ў Еўропе і так ужо вельмі высокія.

ЕС, ЗША і іншыя краіны прымаюць санкцыі ў сувязі з расійскай вайной супраць Украіны. Яна пачалася 24 лютага. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі