У фонд Лукашэнкі з бюджэту накіруюць амаль мільярд рублёў

Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка

У рэзервовы фонд Лукашэнкі ў 2024-м накіруюць амаль мільярд рублёў. Згодна з праектам дзяржаўнага бюджэту, туды пералічаць 999 658 000 рублёў. У 2023-м гэтая сума была больш сціплай — “усяго” 664 мільёны.

Гэта больш за ўсе выдаткі па графе “фізічная культура, спорт, культура і СМІ” — на ўсё гэта плануецца выдаткаваць з рэспубліканскага бюджэту 713 млн.

Еўрарадыё некалі пісала пра тое, што такое рэзервовы фонд Лукашэнкі, адкуль там грошы і на што іх трацяць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі