У Гарадку на Віцебшчыне бібліятэкаркі сабралі з кніг танк
Танк з кніг / /vitvesti.by
У Гарадку на Віцебшчыне бібліятэкаркі сабралі з кніг танк. Яго яны называюць "арт-аб'ектам".
Як піша vitvesti.by, ён з'явіўся ў бібліятэцы Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжу. Яе супрацоўніцы вырашылі "здзівіць моладзь" і трошкі пакрэатывілі. І ўсё гэта зроблена "ў мэтах патрыятычнага выхавання і папулярызацыі чытання сярод падрастаючага пакалення".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.