У Гавану прыбыў першы за 40 гадоў круізны лайнер з ЗША (фотарэпартаж)
У Гавану прыбыў першы за амаль 40 гадоў круізны лайнер з ЗША. Карабель з 700 пасажырамі на борце выйшаў з Маямі 1 траўня і ў панядзелак ужо быў на Кубе. Такім чынам аднавіліся камерцыйныя водныя перавозкі паміж Злучанымі Штатамі Амерыкі і Кубай. У Гаване лайнер сустракалі сотні людзей, якія трымалі кубінскія і амерыканскія сцягі, інфармуе radiosvoboda.org.
Як вядома, у сакавіку прэзідэнт ЗША Барак Абама наведаў Кубу з гістарычным візітам. Было заяўлена, што ў адносінах паміж краінамі пачалася новая эпоха. Праўда, дагэтуль дзейнічае фінансавае эмбарга Злучаных Штатаў, з-за чаго эканамічныя і гандлёвыя адносіны паміж ЗША і Кубай абмежаваныя.
Фота: Reuters