У Генштабе расказалі, наколькі ў Беларусі павялічылася колькасць кантрактнікаў
Беларускія вайскоўцы
У Генштабе Узброеных сіл Беларусі расказалі, наколькі ў апошнія гады ў войску павялічылася колькасць кантрактнікаў. "У 2023-м у параўнанні з 2021-м колькасць такіх маладых людзей павялічылася ў паўтара раза", — кажа ў інтэрв'ю sb.by супрацоўнік Генеральнага штаба Андрэй Мурашоў. Ён нагадаў, што з 2014 года на ваенную службу па кантракце прымаюць "не толькі грамадзян, якія маюць нейкі ваенны вопыт, але і маладых людзей з ліку прызыўнікоў". Па словах Мурашова, у апошнія гады становіцца больш жадаючых сярод прызыўнікоў адразу стаць кантрактнікамі.
У Генштабе лічаць, што маладыя беларусы "ў кантэксце апошніх падзей... не толькі не спалохаліся, але і ўсвядомілі, што вучыцца вайсковай справе — гэта сапраўды жыццёвая неабходнасць".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.