У Германіі арыштавалі супер'яхту сястры алігарха Усманава
Федэральнае ведамства крымінальнай паліцыі Германіі паведаміла пра арышт супер'яхты Dilbar. Яна належыць сястры расійскага алігарха Алішэра Усманава — Гульбахор Ісмаілавай, піша "Еўрапейская праўда".
Усманаў фігуруе ў "чорным спісе" Еўрасаюза, таму яхта, пакінутую ў Гамбургу, можна канфіскаваць на падставе закона аб санкцыях.
На пачатку сакавіка амерыканскі часопіс Forbes пісаў, што нямецкія ўлады заблакавалі яхту Dilbar праз два дні пасля таго, як Усманаў трапіў пад санкцыі ЕС.
Кошт яхты ацэньваецца ў 600 мільёнаў долараў. Яе экіпаж складаецца з 96 чалавек, а даўжыня судна складае 156 метраў.
Раней у Францыі арыштавалі яхту Vero Amore кіраўніка "Раснафты" Ігара Сечына. А сёння зранку стала вядома, што на Фіджы затрымалі яхту Amadea расійскага алігарха Сулеймана Керымава.
Das #BKA hat durch aufwendige Ermittlungen trotz Offshore-Verschleierung die Eigentümerin der M/S #Dilbar ermittelt. Diese ist Gulbakhor Ismailova, die Schwester von Alisher Usmanov. (1/2) pic.twitter.com/L2zc0bP5jU
— Bundeskriminalamt (@bka) April 13, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.