У Германіі затрымалі дзвюх махлярак з Беларусі, якія выдавалі сябе за лекарак

Ахвярай махлярства стаць лёгка

Ахвярай махлярства стаць лёгка / pixabay.com

Паліцыя затрымала двух беларусак, якія выдавалі сябе за лекарак. Што праўда, метады "лячэння" ў іх былі моцна нетрадыцыйныя.

На вакзале ў горедзе Кобург жанчыны падыйшлі да мясцовай жыхаркі. Яны распавялі, што ў яе відавочныя праблемы са здароўем і прапанавалі дапамогу. Трэба было правесці "рытуал": прыйсці дадому, загарнуць назапашаныя грошы ў ручнік і насіць іх на сваім целе.

Адцягнуўшы ўвагу 61-гадовай гаспадыні, адна з беларусак памяняла грошы на аркушы паперы. Госці паспяшаліся сыйсці, але немка праз некалькі хвілінаў заўважыла крадзёж і выклікала паліцыю, якая аператыўна затрымала беларусак ва ўзросце 41 і 45 гадоў, а таксама 41-гадовага мужчыну, які іх суправаджаў.

Усіх траіх змясцілі пад варту, а буйную суму, якая была пры іх, канфіскавалі. Пазьней суддзя пастанавіў вызваліць мужчыну. Цяпер працягваецца расследаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі