У гімназіі Фаніпаля эвакуявалі вучняў

Пажар у гімназіі Фаніпаля

Пажар у гімназіі Фаніпаля / МНС

13 верасня ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у гімназіі Фаніпаля імя А. І. Гурына, паведамляе прэс-служба МНС. Там спрацавала сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі "Маланка".

Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў адміністрацыя школы эвакуявала дзяцей. Пацярпелых няма.

Як выявілася, загаранне адбылося ў прыбіральні на другім паверсе навучальнай установы. Паводле папярэдняй інфармацыі, пашкоджаныя смеццевае вядро і перагародка.

Прычына здарэння высвятляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі