У Гомелі на дне ракі знайшлі косткі старажытнага бізона
У Гомелі знайшлі косткі старажытнага бізона
Косткі старажытнага бізона знайшлі вадалазы на дне ракі Сож у Гомелі. Як паведамляе тг-канал АСВОДа, яны трапіліся вадалазу Аляксею Яшкіну падчас трэніровачнага апускання пад ваду 30 кастрычніка.
Два прадметы знаходзіліся на глыбіні некалькіх метраў і былі часткова пакрытыя глеем. Косткі ўдалося падняць і даставіць на сушу.
Супрацоўнікі АСВОДа перадалі знаходку ў Гомельскі палацава-паркавы ансамбль. Музейныя спецыялісты выявілі, што косткі належаць бізону.
"Знойдзеныя парэшткі належаць бізону, які мог тут жыць 10-20 тысяч гадоў таму. Адна з іх — локцевая разам з прамянёвай, а другая — частка груднога пазванка", — кажа загадчык аддзела археалогіі і аховы гісторыка-культарнай спадчыны Юрый Панкоў.
Па яго словах, раней на ўскраінах Гомеля знаходзілі косткі ляснога слана, мамантаў, насарогаў, паўночных аленяў і нават пячорнага льва.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.