У Гомелі праваслаўнаму святару пасля 10 сутак арышту далі яшчэ 15

У Гомелі праваслаўнаму святару пасля 10 сутак арышту далі яшчэ 15

У Гомелі праваслаўнаму святару Уладзіміру Драбышэўскаму пасля 10 сутак адміністрацыйнага арышту далі яшчэ 15 сутак. На гэты раз яго пакаралі за ўдзел у акцыі пратэсту 6 верасня. Суддзя — Аляксандр Мохараў, паведамляе TUT.by.

Як паведамляла Еўрарадыё, Драбышэўскі некалькі разоў удзельнічаў у вулічных акцыях у Гомелі, праводзіў адзіночны пікет, калі трымаў плакат "Спыніце гвалт". 18 верасня ён быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Сёння сваякі не дачакаліся яго вызвалення з гомельскага ізалятара часовага ўтрымання. У святара шэсць дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі