У Гомелі судзяць журналіста-фрылансера Андрэя Толчына

Андрэй Толчын

Андрэй Толчын / svaboda.org

У Гомелі сёння пачаўся суд над журналістам-фрылансерам Андрэем Толчыным. Яго судзяць паводле трох пратэсных артыкулаў, расказваюць праваабаронцы. Толчына абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-4 КК), дыскрэдытацыі Беларусі (арт. 369-1 КК) і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК). Працэс вядзе суддзя Дзмітрый Казлоў.

Толчына затрымалі ў верасні 2023 года ў Гомелі. На наступны дзень сілавікі правялі ў ягонай кватэры ператрус, забралі кампутарную тэхніку і лічбавыя носьбіты. Потым яго перавялі ў СІЗА. А ў канцы лістапада стала вядома, што крымінальную справу супраць Андрэя адправілі ў пракуратуру для перадачы ў суд.

Толчын вядомы ў Гомелі як стваральнік гарадской газеты "Гомельские вести". Як журналіст-фрылансер раней ён супрацоўнічаў з некалькімі незалежнымі выданнямі. Але пасля пратэстаў 2020 года журналіст сышоў з прафесіі. Праваабаронцы нагадваюць, што зараз у зняволенні знаходзяцца не менш за 33 прадстаўнікі беларускіх СМІ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі