Затрыманага ў Гомелі Андрэя Толчына перавялі ў СІЗА

Андрэй Толчын

Андрэй Толчын / Telegram

Затрыманага ў Гомелі Андрэя Толчына перавялі ў СІЗА № 3, паведамляюць праваабаронцы. Пра затрыманне стала вядома 29 верасня. Трое сутак Толчын правёў у ізалятары часовага ўтрымання і на волю не выйшаў.

Андрэй Толчын — былы журналіст і аператар, раней неаднаразова затрымліваўся за журналісцкую дзейнасць. Пасля пратэстаў 2020 года і пачатку рэпрэсій ён вырашыў сысці з прафесіі. Правабаронцы звяртаюць увагу, што апошнія пасты на старонцы Толчына ў Facebook — гэта перапосты з дапамогай жывёлам, фота з сябрамі і знаёмымі.

Прычыны затрымання пакуль невядомыя. Была інфармацыя пра ператрус, які прайшоў па месцы жыхарства Андрэя Толчына і забраную камп'ютарную ды іншую тэхніку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі