У Гомелі за здзекі з падчаркі будуць судзіць мясцовага жыхара
Спалоханае дзіця, ілюстрацыйнае фота
У Гомелі завялі крымінальную справу на 40-гадовага мясцовага жыхара за гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да малалетняй. Мужчына біў і падвяргаў сексуальнаму гвалту падчарку. Гэта цягнулася каля 2,5 года — са снежня 2018-га да траўня 2021-га. У снежні 2018-га дзяўчынцы было 10 гадоў.
У МУС адзначылі, што такім чынам мужчына караў дзіця "за непаслушэнства". Вядома, што ён неаднаразова падвяргаў дзяўчынку і сексуальнаму гвалту.
Пакуль айчым жыў з сям'ёй у адной кватэры, дзіця баялася расказаць маці пра здзекі. Калі пара разышлася, усё ж расказала. Жанчына прыйшла ў міліцыю. Мужчыну пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.