У гомельскай аптэцы замест лекаў прадалі “выбуховае прыстасаванне”
У адной з гомельскіх аптэк жанчыне замест лекаў прадалі “выбуховае прыстасаванне”. Калі жыхарка абласнога цэнтру Галіна Ісаева прынесла дахаты ўпакоўку мазі “Фастум-гель”, яе хворая маці знайшла ў каробцы драты і батарэйкі. Яна вырашыла, што гэта выбуховае прыстааванне. Дачка вынесла ўпакоўку
на вуліцу і выклікала міліцыю. Міліцыянты высветлілі, што ў аптэцы
жанчыне прадалі вітрынны экзэмпляр лекаў, які меў падсветку для рэкламы
тавара.
У аптэцы забралі “выбуховае прыстасаванне” і вярнулі грошы.
БелаПАН
У аптэцы забралі “выбуховае прыстасаванне” і вярнулі грошы.
БелаПАН