У грамадзянкі ЗША, якую ўдалося вызваліць у РБ, ёсць беларускія карані

Анастасія Нуфер

Анастасія Нуфер / facebook.com

У грамадзянкі ЗША, якую ўдалося вызваліць у РБ, ёсць беларускія карані. Як даведалася Еўрарадыё, Анастасія Нуфер ужо даўно жыве ў Даласе. Імаверна, яна паехала ў Беларусь да сваякоў, каб адзначыць з імі Новы год. І была затрыманая. Але дэталяў у нас пакуль няма.

Жанчыне 48 гадоў. У снежні яна яшчэ посціла ў свае акаўнты ў сацсетках.

Пра вызваленне Анастасіі Нуфер напярэдадні паведаміў дзяржсакратар ЗША Марк Рубіа. Ён падкрэсліў, што яна ні ў чым не вінаватая. Вызваленне адбылося "ў аднабаковым парадку" і да яго спрычыніўся прэзідэнт Дональд Трамп.

Інфармацыі пра тое, хто такая Анастасія Нуфер, не было нават у праваабаронцаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі