У Грэцыі затрымалі падазраванага ва ўгоне самалёта — амаль праз 35 гадоў

У Грэцыі затрымалі падазраванага ва ўгоне самалёта — амаль праз 35 гадоў

У Грэцыі затрымалі грамадзяніна Лівіі, якога падазраюць ва ўгоне самалёта і ў выкраданні людзей —  злачынства было здзейсненае амаль 35 гадоў таму. Як паведамляе Бі-Бі-Сі, арыштаваны 65-гадовы мужчына сышоў з круізнага лайнера на востраве Міконас 19 верасня. Падчас праверкі пашпарта высветлілася, што яго імя знаходзіцца ў “чырвоным спісе” Інтэрпола.

Падазраванага ўзялі пад варту. Яго імя не назваецца, аднак вядома, што ён мог быць адным з тых, хто 14 чэрвеня 1985 года скраў самалёт амерыканскай авіякампаніі TWA, які ляцеў рэйсам 847 з Каіра ў Сан-Дыега з некалькімі прыпынкамі. Самалёт захапілі неўзабаве пасля ўзлёту ў Афінах. Тады ўгоншчыкі запатрабавалі вызвалення із ізраільскіх турмаў 700 мусульманаў-шыітаў.  

Пазней групу тэрарыстаў называлі чальцамі ліванскай “Хезбалы”, аднак сама групоўка не прызнала іх сваімі. Падчас захопу самалёта быў забіты пасажыр, грамадзянін ЗША. Сярод закладнікаў быў і грэчаскі спявак Дэміс Русас.

Група тэрарыстаў утрымлівала закладнікаў ажно 17 дзён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі