У Гродне пройдуць Дні памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў

У Гродне з 26 да 29 траўня пройдуць Дні памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў у Беларусі. Штодня ў гэтыя дні ў касцёлах і цэрквах будуць адбывацца адмысловыя набажэнствы, а на месцах, звязаных з рэпрэсіямі, запаляць свечкі.
28 траўня ў Гродне пройдзе круглы стол пад назвай «Ад беларусізацыі да Курапатаў». Мерапрыемствы праводзяцца ў межах Года памяці, прысвечанага ахвярам палітычнага тэрору. Ён праводзіцца шэрагам грамадскіх аб’яднанняў, дзяржава адмовілася ўдзельнічаць у гэтай акцыі. Арганізатарамі «Дзён памяці» у Гродне выступілі мясцовыя актывісты руху «За свабоду».

Хартыя-97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі