У Гродне пройдзе "сусветны жаночы хакейны матч"

Беларускія хакеісткі

Беларускія хакеісткі / belros.tv

17 лютага ў Гродне пройдзе "сусветны жаночы хакейны матч". Да гэтага праекта Міжнароднай федэрацыі хакея Global Girls’ Game 2024 далучылася 41 краіна з Еўропы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Азіі, Афрыкі, Аўстраліі і Акіяніі, піша zviazda.by.

Матч праходзіць у фармаце супрацьстаяння "сініх" і "белых" некалькіх дзён, пакуль не будзе згуляны ў кожнай краіне-ўдзельніцы. Усе закінутыя ў шайбы сумуюцца, у выніку перамога дастаецца камандзе, агульны лік закінутых шайбаў якой будзе большы. 

У мінулым годзе матч сабраў 63 дзяўчынкі з 18 гарадоў Беларусі. На сённяшні дзень хакеем у нашай краіне займаецца больш за 200 дзяўчынак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі