У Гродне вецер вырваў дрэва з каранямі з асфальту
Моцны вецер мінулай ноччу ў Гродне паваліў некалькі дрэваў.
У раёне Дзевятоўка вецер вырваў дрэва з каранямі. Яно накрыла тры аўтамабілі — два "Опелі" і адну "Аўдзі".
Як піша Autogrodno.by, здарэнне адбылося каля інтэрната Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта. Пры падзенні карані дрэва нават паднялі асфальтаваны тратуар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.