У Гродне затрымалі кіраўніка "Школы практычнай медыяцыі" Мікалая Хацяновіча

Мікалай Хацяновіч / фота з яго акаўнту на facebook.com
Мікалай Хацяновіч / фота з яго акаўнту на facebook.com

Кіраўніка "Школы практычнай медыяцыі" Мікалая Хацяновіча затрымалі ў Гродне. Відэа з ім з'явілася ў тэлеграм-канале сілавікоў.

На відэа спярша чатыры чалавекі ў форме і балаклавах хапаюць чалавека каля прыватнага дома і кладуць яго тварам у зямлю. Побач з імі стаіць яшчэ адзін сілавік з аўтаматам. Потым затрыманаму чапляюь кайданкі і грузяць у "бусік".

Далей на відэа мужчына прызнаецца, што ў 2020-м ён удзельнічаў у мітынгах у Мінску, выказваўся на адрас супрацоўнікаў міліцыі ды іх сем'яў, меў падпіску на "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы. Сілавікі паведамляюць, што мужчыну змясцілі ў СІЗА.

У затрыманым апазналі Мікалая Хацяновіча — медыятара з Гродна. Ён двойчы быў прызнаны "Найлепшым медыятарам года" (2016-2017 гады) Цэнтрам медыяцыі і перамоваў (Мінск). Хацяновіч спецыялізуецца у спрэчках у галіне будаўніцтва, нерухомасці, спажывецкіх, камерцыйных і карпаратыўных спрэчках, а таксама сямейнай медыяцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі