У Грузіі шукаюць беларуску, якую змыла хваляй у мора

Беларуска гуляла з сабакам / https://www.facebook.com/wioletta.nikitik
Беларуска гуляла з сабакам / https://www.facebook.com/wioletta.nikitik

У Грузіі шукаюць беларуску Ірыну Слюсар, якую змыла хваляй у мора. Трагедыя здарылася ўдзень 22 лютага ў горадзе Кабулеці. Слюсар і яе сяброўка кінуліся ратаваць сабаку, якога накрыла хваляй. Іх пачало адносіць у мора. Сяброўку ў выніку выкінула на бераг, яе шпіталізавалі з страсеннем (стукнулася галавой аб камяні). Пошукі Ірыны працягваюць ратавальнікі і валанцёры.

Ірына Слюсар — ураджэнка Жодзіна. Яна скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, займалася тэатральнай рэжысурай, з'яўляецца саўладальніцай тэатра для дзяцей "Лось і светлячок" у Грузіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі