У гульні Elite Dangerous сістэмны баг стварыў непераможную зброю і яго адключылі
Аматары гульні Elite Dangerous сутыкнуліся з непераможным праціўнікам — баг у сістэме дазволіў штучнаму інтэлекту распрацоўваць супер-зброю і знішчаць рэальных гульцоў. Распрацоўшчыкі абнаўлення The Engineers (2.1) вырашылі ўдасканаліць гульнявы штучны інтэлект і дазволілі яму самаўдасканальвацца.
У выніку “мобы” сталі магутнымі і непераможнымі праціўнікамі геймераў. Яны пераўзыходзілі звычайных гульцоў не толькі ў тактычных навыках, але і навучыліся ствараць новую зброю і абсталяванне. На гэта штучнаму інтэлекту спатрэбілася няшмат часу: напрыклад, яны навучыліся дэактываваць гіперрухавік касмічнага карабля гульца, з-за чаго яго выкідвала са спецрэжыму ў звычайную прастору. У гэты момант “мобы” нападалі на сваю ахвяру і атакавалі яе з усёй магутнасцю.
Зброя, якую стварыў штучны інтэлект, на першы погляд падавалася недарэчнай, але ж яна разрывала караблі геймераў на шматкі. Стваральнікам гульні давялося ўмяшацца і проста адключыць багі.
Цяпер распрацоўшчыкі вывучаюць новаўвядзенні, якія зрабіў штучны інтэлект і рыхтуюць наступнае абнаўленне, піша geektimes.ru