У хакейнага мінскага "Дынама" з'явіўся фарм-клуб — "Мінскія Зубры"
У хакейнага мінскага "Дынама" з'явіўся фарм-клуб — "Мінскія Зубры", інфармуе hcdinamo.by. Каманда існуе з 2016 года, выступае ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, але дагэтуль мела іншую назву. Яна прадстаўляла спецыялізаваную дзіцяча-юнацкую спартыўную школу алімпійскага рэзерву таварыства "Дынама".
Новым галоўным трэнерам "Мінскіх Зуброў" стаў Арцём Бацвянкоў. Аснова каманды складаецца з выхаванцаў школы, якім 16-18 гадоў.
Прэс-служба ХК "Дынама-Мінск" адзначае, што назва фарм-клуба была выбрана невыпадкова. Восем гадоў таму ў дынамаўскай сістэме была каманда "Мінскія Зубры", якая выступала ў МХЛ.