У хакейным мінскім "Дынама" будзе гуляць абаронца алімпійскай зборнай Канады

У хакейным мінскім "Дынама" будзе гуляць абаронца алімпійскай зборнай Канады

У хакейным мінскім "Дынама" будзе гуляць абаронца алімпійскай зборнай Канады, бронзавы прызёр Алімпіяды ў Пхёнчхане. З 28-гадовым Стэфанам Эліётам падпісаны кантракт тэрмінам на адзін год, інфармуе hcdinamo.by.

Эліёт выступаў за акіянам у асноўным ў АХЛ, у НХЛ замацавацца ён не змог. Выступаў у Расіі (за "Ак Барс") і Швецыі. Летась абаронца зрабіў чарговую спробу прабіцца ў НХЛ, але ў выніку яму давялося гуляць за фарм-клубы, спачатку "Пітсбурга", а пасля "Атавы". У 44 сустрэчах Стэфан Эліёт набраў 20 (6+14) ачкоў.

Хакеіста характарызуюць, як абаронцу-універсала, які аднолькава добра можа гуляць і ў абароне, і ў нападзенні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі