У інтэрнэт трапілі здымкі дворыка КДБ і рэзідэнцыяў Лукашэнкі
25-26 верасня 2019 года па замове Дзяржаўнага камітэта па маёмасці былі зробленыя ортафатаздымкі Мінска і прылеглых тэрыторый. Іх рабілі для стварэння зямельна-інфармацыйнай сістэмы (ЗІС) Мінска. Кадры апублікаваў партал TUT.by.
На кадрах, якія трапілі ў інтэрнэт, можна пабачыць, як зверху выглядаюць розныя цікавыя месцы сталіцы. Напрыклад, дворыкі Адміністрацыі прэзідэнта і КДБ, рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі ў Заслаўі і Драздах.
Некалькі аб'ектаў на здымках былі заблюраныя — гэта СІЗА №1 ("Валадарка"), будынак Мінабароны на праспекце Незалежнасці, Палац Незалежнасці, упраўленне ваеннай контрразведкі на Інтэрнацыянальнай каля Палаца Рэспублікі.
Затое можна пабачыць, як выглядаюць рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі ў Драздах і Заслаўі. Напрыклад, у Драздах можна пабачыць спартыўную і верталётную пляцоўкі, каля дома — штосьці кшталту фантана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.