У КДБ адмаўляюцца каментаваць заяву СБУ пра затрыманне беларускага шпіёна
КДБ / З архіву Еўрарадыё
Камітэт дзяржбяспекі не будзе каментаваць заяву СБУ пра затрыманне беларускага шпіёна.
"Мы ведаем пра інцыдэнт, але каментаваць яго не станем", — заявіў афіцыйны прадстаўнік ведамства Андрэй Яраш выданню Tochka.
Як распавядала Еўрарадыё, 2 чэрвеня Служба бяспекі Украіны пацвердзіла затрыманне ў Ровенскай вобласці грамадзяніна Беларусі. Яго абвінавацілі ў супрац з КДБ і шпіянажы на паўночнай мяжы Украіны. Паведамляецца, што ў савецкі час ён ваяваў у дэсантна-штурмавых войсках у Афганістане.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.