У Херсонскай вобласці загінулі дзясяткі кадыраўцаў

Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

У Херсонскай вобласці загінулі дзясяткі байцоў Расгвардыі з Чачні (кадыраўцаў). Яны былі забітыя ў выніку ўкраінскага ўдару па будынку, у якім размяшчаліся. Як піша @meduzalive, апазіцыйныя чачэнскія крыніцы паведамілі, што адбылося гэта 24 кастрычніка. Удар быў нанесены па будынку школы, які займалі расгвардзейцы. Сцвярджалася, што загінулых можа быць каля сотні.

Украінскія крыніцы пацвярджаюць факт удару па базе расійскіх расгвардзейцаў. Кіраўнік Херсонскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Хлань піша пра 40 загінулых і 60 цяжкапараненых. Генштаб Украіны ў вечаровай зводцы згадвае пра вёску Кайры на Херсоншчыне, у якой былі забітыя да 30 вайскоўцаў праціўніка, а пад заваламі апынулася каля сотні. Расійскі бок свае страты намагаецца замоўчваць.

Ускосна факт значных страт пацвердзіў кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, які ў ноч на аўторак напісаў у сваім тг-канале, што Расія слаба адказвае на абстрэлы "расійскіх рэгіёнаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі