ЕС будзе аддаваць даходы ад замарожаных расійскіх грошай на дапамогу Украіне
Украіна, ілюстрацыйнае фота
Амбасадары краін ЕС узгаднілі пастанову, згодна з якой прыбытак ад замарожаных расійскіх актываў пойдзе на ваенную дапамогу Украіне.
"Гэтыя грошы паслужаць для падтрымкі аднаўлення Украіны і вайсковай абароны ў кантэксце расійскай агрэсіі", — цытуе Бі-Бі-Сі заяву ўрада Бельгіі, якая цяпер старшынюе ў ЕС.
У выніку афіцыйны Кіеў можа атрымаць каля 3 мільярдаў еўра (3,3 мільярда долараў) у год.
Раней Еўракамісія прапаноўвала 90% з гэтай сумы накіраваць на закупкі зброі для Узброеных Сіл Украіны, а астатняе — на аднаўленне краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.