У Кіеў прыехаў генеральны сакратар NATO
Енс Столтэнберг у Кіеве / https://twitter.com/KyivIndependent/
20 красавіка ў Кіеў прыехаў генсек NATO Енс Столтэнберг. Фотаздымкі з ім з'явіліся ва ўкраінскіх СМІ.
Візіт Столтэнберга ва Украіну не анансаваўся. У яго прайшла сустрэча з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.
"Чакаем цікавых навін", — піша дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Аляксей Ганчарэнка.
Украіна хоча ўступіць у NATO, але да заканчэння вайны гэта малаверагодна. Падчас візіту Енса Столтэнберга найхутчэй гаворка будзе ісці пра пастаўкі заходніх узбраенняў напярэдадні анансаванага ўкраінскага контрнаступу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.