У Кітаі адкрылі помнік народнаму паэту Беларусі Янку Купалу (фота)
25 чэрвеня ў Кітаі ў правінцыі Шэньсі адкрылі помнік народнаму паэту Беларусі Янку Купалу. Ён з'явіўся ў Сіаньскім універсітэце замежных моў. Аўтарам помніка з'яўляецца скульптар Віктар Копач. Праект быў рэалізаваны пры падтрымцы беларускай амбасады ў КНР. Фотаздымкі з адкрыцця з'явіліся ў Twitter.
25 чэрвеня 2019 г. адкрыццё помніка народнаму паэту Беларусі Янку Купалу (Сіаньскі ўніверсітэт замежных моў, правінцыя Шэньсі, Кітай). Беларускі скульптар: Копач Віктар.
— prygolka (@prygolka) 25 июня 2019 г.
"Завецца ж спадчына мая
Усяго Старонкай Роднаю".
Пры падтрымцы беларускага пасольства ў Кітаі @kvrudy pic.twitter.com/V99hO9VrvZ