У крамах знікае газіроўка без цукру

Pepsi без цукру знікае ў беларускіх крамах

Pepsi без цукру знікае ў беларускіх крамах / Tochka.by

У мінскіх крамах знікае газіроўка без цукру — у прыватнасці, Pepsi. Пра гэта сайту Tochka.by расказалі чытачы.

Журналісты сайта наведалі некалькі гандлёвых сетак і пераканаліся, што з наяўнасцю дыетычнай Pepsi сапраўды ўзніклі праблемы.

Гэты напой у Беларусі з ліпеня 2015 года робяць на заводзе "Лідскае піва". У кампаніі кажуць, што адсутнасць тавару ў продажы — з'ява часовая і абяцаюць, што пастаўка Pepsi без цукру ў крамы адбудзецца ў канцы наступнага тыдня:

"Знікненне Pepsi без цукру — з'ява часовая. Сам прадукт нікуды не дзенецца. Прычына ў замінцы вытворчасці і лагістыцы, але хутка ўсё адновіцца. Пагатоў, знайсці напой яшчэ можна ў некаторых крамах".

Амаль уся сыравіна для вырабу газіроўкі — беларуская. Выключэнне складае сакрэтны сіроп, які ўвозіцца з-за мяжы. Магчыма, яго адсутнасць і стала прычынай замінкі ў "Лідскага піва"?

Дарэчы, праблем з дыетычнай Coca-Cola журналісты Tochka.by у мінскіх крамах не заўважылі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі