У Крэўскім замку шукаюць сляды апор моста

Раскопкі ў Крэўскім замку

Раскопкі ў Крэўскім замку / БЕЛТА

У Крэўскім замку (Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці) шукаюць сляды апор моста, які забяспечваў доступ з брамы ў двор замка. Там працягваюцца археалагічныя раскопкі. Удзельнікі экспедыцыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі працуюць сумесна з працаўнікамі "Белрэстаўрацыі", піша БЕЛТА.

Крэўскі замак — помнік архітэктуры XIV стагоддзя. Ён быў адным з першых у Вялікім Княстве Літоўскім. Замак моцна пацярпеў падчас баёў Першай сусветнай вайны і доўгі час стаяў у руінах. У апошнія гады ідуць рэстаўрацыйныя працы і помнік архітэктуры паступова мяняе аблічча, становіцца больш прывабным для турыстаў. Летась міністр культуры Анатоль Маркевіч заявіў, што дзяржава ўклала ў аднаўленне Крэўскага замку больш за 5,5 млн рублёў.

У Крэўскім замку шукаюць сляды апор моста
У Крэўскім замку шукаюць сляды апор моста
У Крэўскім замку шукаюць сляды апор моста
У Крэўскім замку шукаюць сляды апор моста
У Крэўскім замку шукаюць сляды апор моста

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі