У Крыме праз шторм на Чорным моры і ўраган увялі рэжым НС

Пляж у Севастопалі

Пляж у Севастопалі / @Crimeanwind

Акупацыйныя ўлады Крыма ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі на паўвостраве праз шторм, які бушуе ў Чорным моры. Ужо вядома пра аднаго загінулага. Пра гэта піша агенцтва ТАСС са спасылкай на мясцовыя ўлады. Некалькі чалавек траўмаваныя. Больш за 200 жыхароў Еўпаторыі былі эвакуяваныя з падтопленых дамоў у пункты часовага размяшчэння.

Станам на 08:00 без электрычнасці знаходзілася каля 400 000 чалавек. Прычым "праз бесперапынны ўраган частка сетак была пашкоджаная паўторна. Паваленыя дрэвы ўскладняюць доступ да няспраўных аб'ектах энергетыкі", кажуць у "Крымэнерга".

У акваторыі Чорнага мора на падыходах да асноўных марскіх партоў праз непагадзь абмежавалі суднаходства. Пра гэта паведамілі ў Расмаррэчфлоце. У Севастопальскім марскім акварыуме-музеі загінула больш за 500 марскіх жывёл. Гэта адбылося падчас затаплення адной з залаў, расказаў кіраўнік горада Міхаіл Разважаеў.

В Крыму из-за шторма на Черном море и урагана ввели режим ЧС
Эвакуацыя людзей у Крыме / МНС Расіі
В Крыму из-за шторма на Черном море и урагана ввели режим ЧС
Некалькі чалавек пацярпелі ў выніку непагадзі / МНС Расіі
В Крыму из-за шторма на Черном море и урагана ввели режим ЧС
Эвакуацыя людзей з затопленага дома ў Севастопалі /@razvozhaev
В Крыму из-за шторма на Черном море и урагана ввели режим ЧС
Непагадзь разбурыла набярэжную ў Севастопалі / @Crimeanwind

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі