У Ксюшы і Арцёма з Naviband нарадзіўся сын Мацей
У музыкаў Арцёма Лук'яненкі і Ксеніі Жук з гурта Naviband 1 траўня нарадзіўся сын Мацей. Гэта іх першае дзіця.
"Сёння, 1 мая, у нас нарадзіўся сын! Гэта самае неверагоднае пачуццё на Зямлі! Новае жыццё, імя якому Мацей! Дзякуй кожнаму за падтрымку і перажыванні. Такіх сінглаў мы яшчэ не выпускалі", — напісалі музыкі ў сваім акаўнце ў Instagram.