У Курапатах пачалася падрыхтоўка да ўсталявання дзяржаўнага помніка

У Курапатах пачалася падрыхтоўка да ўсталявання дзяржаўнага помніка

У Курапатах на ўзвышшы, якое называюць Галгофай, пачалася падрыхтоўка да ўсталявання дзяржаўнага помніка. Пра гэта перадае Радыё "Свабода" са спасылкай на аднаго з абаронцаў Курапатаў — барда Змітра Захарэвіча.

"Будаўнікі заварушыліся, забілі ў зямлю калкі, якімі пазначылі месца помніка, які будуць усталёўваць ад імя дзяржавы. Я адмыслова падышоў і запытаў, што яны робяць. Дык тыя пацвердзілі, што пачалі падрыхтоўку да ўстаноўкі знаку. Калі маюць ставіць сам помнік, не сказалі", — распавёў Захарэвіч.

Як паведамлялася раней, у чэрвені 2018-га Міністэрства культуры вызначыла пераможцу дзяржаўнага конкурсу на помнік у Курапатах. Пераможцам конкурсу стаў аўтарскі калектыў з чатырох чалавек: скульптары Вольга Нячай і Сяргей Аганаў, а таксама архітэктары Марыя Маркаўцова і Вольга Ярмоліна.

Абаронцы Курапатаў ды іншыя прадстаўнікі грамадскасці раскрытыкавалі помнік. Супраць дзяржаўнага праекта выступіў адкрывальнік Курапатаў, лідар КХП-БНФ Зянон Пазняк.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі