У Курапатах сёння пройдзе супольная малітва
У Курапатах сёння пройдзе супольная малітва, якая пачнецца ў 19.00. Збор удзельнікаў акцыі прызначаны на 18.00 ля камяня на Курапацкай Галгофе, паведаміў Радыё Свабода кіраўнік Руху салідарнасці “Разам!” Вячаслаў Сіўчык.
Акцыі ўшанавання памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў адбываюцца ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам 29 чысла кожнага месяца. Менавіта ў Курапатах масава гінулі людзі ў 1930-я гады.