У Курапатах вандалы канчаткова разбурылі "лаву Клінтана"

У Курапатах вандалы канчаткова разбурылі "лаву Клінтана"

У Курапатах вандалы канчаткова разбурылі "лаву Клінтана". Мемарыяльны знак, усталяваны 25 гадоў таму, разбіты на 14 кавалкаў. На месца здарэння абаронцы Курапатаў выклікалі міліцыю, інфармуе Радыё Свабода.

Курапаты — месца масавага пахавання ахвяраў сталінскага рэжыму на ўскраіне Мінска. Мемарыяльны знак "Лава Клінтана" быў усталяваны ў памяць пра наведванне народнага мемарыялу ў 1994 годзе тагачасным прэзідэнтам ЗША Білам Клінтанам. Яго шмат разоў знішчалі вандалы, але кожны раз лаву аднаўлялі.

1 лютага 2019-га стала вядома, што на "лаву Клінтана" ў чарговы раз напалі вандалы, яны разбілі яе на чатыры кавалкі. Яшчэ 5 лютага яны ляжалі на пастаменце. Днямі амбасада ЗША заклікала пакараць тых, хто разбурыў у Курапатах "лаву Клінтана".

У Курапатах вандалы канчаткова разбурылі "лаву Клінтана"
svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі