У Латвіі забаранілі "асобныя публічныя мерапрыемствы" 9 траўня

У Латвіі 9 мая дазволеныя толькі публічныя мерапрыемствы, звязаныя з Днём Еўропы / ілюстрацыйнае фота "Спутник" 
У Латвіі 9 мая дазволеныя толькі публічныя мерапрыемствы, звязаныя з Днём Еўропы / ілюстрацыйнае фота "Спутник" 

У Латвіі забаранілі публічныя мерапрыемствы з нагоды Дня Перамогі. У гэты дзень магчымыя толькі публічныя мерапрыемствы, звязаныя з Днём Еўропы. Такія абмежаванні прадугледжаныя законам "Аб забароне правядзення асобных публічных мерапрыемстваў 9 траўня", які напярэдадні ў тэрміновым парадку і адразу ў двух чытаннях прыняў Сейм краіны, піша Delfi.lv.

Першапачаткова меркавалася, што 9 траўня ў Латвіі будзе абвешчаны Днём памяці загінулых і пацярпелых у вайне ва Украіне. Але камісія па правах чалавека і грамадскіх справах латвійскага парламента прапанавала альтэрнатыўнае рашэнне. Яно ў выніку і было зацверджанае.

Мэта новага закона, гаворыцца ў дакуменце, абараніць інтарэсы дзяржавы і грамадства, не дапусціць беспарадкаў і мінімізаваць пагрозы для каштоўнасцяў краіны. У Рызе асцерагаюцца, што публічныя мерапрыемствы ў гэты дзень могуць спрыяць расколу грамадства, весці да праслаўлення вайны і ваеннай агрэсіі, а таксама скажонаму адлюстраванню гістарычных падзей. Падкрэсліваецца таксама, што гэтае рашэнне прынятае ў знак салідарнасці з народам Украіны.

Згодна з новым законам, у гэты дзень у Латвіі забаронена выкарыстоўваць піратэхніку і ладзіць святочныя і забаўляльныя мерапрыемствы, а таксама праводзіць шэсці, сходы і пікеты. Летась у Латвіі таксама не святкавалі Дзень Перамогі. У гэты дзень у краіне быў абвешчаны Дзень памяці загінулых ва Украіне.

Тэматыка Дня Перамогі і Другой сусветнай вайны актыўна выкарыстоўваецца ў Расіі і ў цяперашняй вайне супраць Украіны. Расійскія прапагандысты спрабуюць правесці паралелі з падзеямі 80-ці гадовай даўніны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі