У Лідзе на 5 гадоў асудзілі Вітольда Ашурка, доказ злачынства — пасведчанне БНФ
Лідскаму актывісту Вітольду Ашурку прысудзілі пяць гадоў калоніі, перадае "Белсат". Працэс праходзіў у закрытым рэжыме — такое рашэнне суддзя Максім Філатаў прыняў без тлумачэння прычын.
Ашурка прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("Дзеянні,якія груба парушаюць грамадскі парадак") і арт. 364 КК ("Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да міліцыянта").
Акрамя таго суддзя пастанавіў знішчыць "пасведчанне БНФ — доказ злачынства".
Ашурак — актывіст руху "За свабоду", сябра Сойма Партыі БНФ. Ён ладзіў акцыі супраць забруджвання навакольнага асяроддзя, ставіў крыжы паўстанцам Каліноўскага, пратэставаў супраць інтэграцыі з Расіяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.