У літоўцаў спыталі, як яны ставяцца да байкоту спартсменаў з Беларусі і Расіі

Са спартсменамі з краін-агрэсараў не ўсе хочуць спаборнічаць / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Са спартсменамі з краін-агрэсараў не ўсе хочуць спаборнічаць / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Амаль палова насельніцтва Літвы (45%) падтрымлівае рашэнне спартсменаў краіны адмовіцца ад выступаў з беларускімі і расійскімі спартсменамі нават пры наяўнасці пагрозы тэхнічнага паражэння. Аднак 43% апытаных не ўхваляюць такое рашэнне спартсменаў. Пра вынікі апытання піша Delfi.

Найбольшую падтрымку рашэнне літоўскіх спартсменаў не ўдзельнічаць у спаборніцтвах з спартсменамі з краін-агрэсараў атрымала ў жыхароў малых гарадоў (57%), у рэспандэнтаў з вышэйшай адукацыяй (54%), бюджэтнікаў (54%), жыхароў літоўскай нацыянальнасці (49%), 40% жанчын. А вось 51% жыхароў буйных гарадоў, 49% працаўнікоў прыватнага сектара, 64% жыхароў нелітоўскай нацыянальнасці, 46% мужчын яго не падтрымліваюць.

Вясной 2023-га Міжнародны алімпійскі камітэт рэкамендаваў міжнародным спартыўным федэрацыям дапускаць на пэўных умовах спартсменаў з Беларусі і Расіі. Некаторыя федэрацыі такое рашэнне прынялі, іншыя ж палічылі яго перадчасным, бо ва Украіне працягваецца вайна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі