У Літве заявілі, што беларусы ў камуфляжнай форме займаліся шкодніцтвам на мяжы

На літоўска-беларускай мяжы

На літоўска-беларускай мяжы / vsat.lrv.lt

У Літве заявілі, што два беларусы ў камуфляжнай форме і ў масках займаліся шкодніцтвам на мяжы. Яны пашкодзілі загароду, каб праз яе маглі прайсці людзі. Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведамляе, што здарэнне адбылося 18 лістапада ў Зарасайскім раёне. Аднак літоўскія памежнікі аператыўна адрэагавалі і прыбылі на месца, таму нелегальны пераход 10 чалавек з краін Азіі і Афрыкі не атрымаўся (адзін чалавек, які паспеў трапіць у Літву, вярнуўся назад).

Літоўскі бок ускладае адказнасць за інцыдэнт на беларускіх памежнікаў, якія "пастаянна спрабуюць арганізаваць пераход нелегальных мігрантаў са сваёй краіны ў суседнія краіны Еўрасаюза".

У 2023-м літоўскія памежнікі налічылі 85 выпадкаў, калі былі спробы пашкодзіць загароду на мяжы з Беларуссю. 

"Мы нікога тут лавіць не будзем... Хай ідуць", — гаварыў у кастрычніку Аляксандр Лукашэнка пра мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна патрапіць з РБ у ЕС. Як вядома, Захад ускладае адказнасць на міграцыйны крызіс на рэжым Лукашэнкі. Ёсць факты, што ён дзейнічае сумесна з РФ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі