У Літве знайшлі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі амаль на 2 млн еўра

Адзін з затрыманых каля кантрабанды / https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
Адзін з затрыманых каля кантрабанды / https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

У Літве затрымалі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі амаль на 2 млн еўра. Як піша літоўская Мытная крымінальная служба, іх знайшлі на вялікім складзе ў Лаздзійскім раёне, які знаходзіцца недалёка ад мяжы з Беларуссю і Польшчай. Там налічылі 1116 скрынак цыгарэт "Minsk Capital QS". Траіх мужчын, якія былі ў складзе, затрымалі.

Цяпер літоўскія праваахоўнікі высвятляюць, якім чынам цыгарэты з РБ трапілі ў Літву.

У сакавіку ў Літве затрымалі найбольшую за апошнія гады кантрабанду цыгарэт з Беларусі. Яе кошт ацанілі на суму каля 4 мільёнаў еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі